Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Автор(ы): Грин Грэм
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/stambul_ski-ekspres-_na-belorusskom-azike_-170879.html

Грэм Грын Стамбульскi экспрэс Раман Вiвьен Кэндэйс ад шчырага сэрца Усё ў прыродзе - лiрычнае па iдэальнай задуме,
трагiчнае па лёсе i камiчнае ў рэальным увасабленнi.
Джордж Сантаяна Частка першая
ОСТЭНДЭ 1 Памочнiк капiтана трымаў у руцэ апошнi пасадачны бiлет i назiраў, як пасажыры перасякалi змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безлiч чыгуначных пуцей i стрэлак, абгiнаючы кiнутыя багажныя цялежкi. Яны цягнулiся, наставiўшы каўняры палiто i ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгiх спальных вагонах на столiках ужо запалiлi лямпы, якiя свяцiлiся праз дажджавую заслону чарадой блакiтных пацерак. Страла гiганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла i апусцiлася, i жалезны скрыгат лябёдкi на нейкае iмгненне заглушыў шум вады - вады, якая лiлася з агорнутага хмарамi неба, вады, якая бiлася аб прычал i плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўднi.
- Божухна, ну i вясеннi дзянёк! - уголас вымавiў памочнiк капiтана, iмкнучыся як найхутчэй па
1 2 3 4 5 6 ... 350 351
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...