Справа Гейтвудаў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Автор(ы): Хэммет Дэшил
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sprava_geitvuda_na_belorusskom_azike_-12839.html

– Электронная Библиотека
Название книги: Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Автор(ы): Хэммет Дэшил
Жанр: Прочие Детективы
Адрес книги: /http://www.6lib.ru/12839-sprava_geitvuda_na_belorusskom_azike_.html
-
Хэммет Дэшил Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Дэшыэл Хэмет
Справа Гейтвудаў
Пераклад: Яўген Мiклашэўскi
Харвi Гейтвуд загадаў, каб мяне адразу ж правялi да яго, i ад парадных дзвярэй штаб-кватэры «Гейтвуд ламбер карпарэйшн» да прэзiдэнцкага кабiнета я дабраўся амаль за чвэрць гадзiны, раз-пораз сутыкаючыся з брамнiкамi, рассыльнымi, сакратарамi.
Калi за лiслiва сагнёным сакратаром зачынiлiся дзверы, Гейтвуд, навалiўшыся на стол i гледзячы ў мой бок, прабрахаў:
– Учора ўвечары выкралi маю дачку. Нягоднiкаў трэба знайсцi чаго б гэта нi каштавала. Я нiчога не пашкадую.
– Раскажыце пра ўсё па парадку, – папрасiў я.
Але Гейтвуд чакаў ад мяне не роспытаў, а неадкладнага пошуку злачынцаў, i я больш гадзiны выцягваў з яго тое, што думаў атрымаць за дзесяць хвiл
1 2 3 4 5 6 ... 25 26
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...