Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/placel_shica-kresla_-_na-belorusskom-azike_-204110.html

Гi дэ Мапасан Пляцельшчыца крэслаў Навела Пераклала Нiна Мацяш Леону Энiку Гэта было ў канцы абеду, якi даваў маркiз дэ Бэртран з нагоды адкрыцця паляўнiчага сезона. Вакол ярка асветленага стала, убранага садавiною i кветкамi, сядзелi адзiнаццаць паляўнiчых, восем маладых жанчын i мясцовы доктар.
Загаварылi пра каханне, i распачалiся гарачыя спрэчкi, вечныя спрэчкi на тэму: колькi разоў можна кахаць па-сапраўднаму, раз толькi цi многа разоў? Хто даваў прыклады людзей, у жыццi якiх было адно-адзiнае каханне; хто тут жа прыгадваў iншыя выпадкi, калi палкая страсць спазнавалася неаднаразова. Большасць мужчын меркавала, што любоўная цяга, як хвароба, можа часта апаноўваць чалавека i здольная нават давесцi яго да пагiбелi, калi на яе шляху ўзнiкае якая-небудзь перашкода. Хоць такi погляд на з'яву i не касаваўся, жанчыны, якiя ў сваiх меркаваннях апiралiся болей на паэзiю, чым на жыццёвы вопыт, сцвярджалi, што каханне сапраўднае, вялiкае каханне пасылаецца смяротна
1 2 3 4 5 6 ... 11 12
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...