Пераправа (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Пераправа (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пераправа (на белорусском языке)
Автор(ы): Николай Лупсеков
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/peraprava-_na-belorusskom-azike_-202241.html

Мiкола Лупсякоў Пераправа I Маёр Плешчавеня пацiху пастукаў па бярвеннях прыкладам аўтамата i шэптам аддаў батальёну загад рыхтавацца да пераправы. Ён першм ўзышоў на плыт, што быў схаваны ў затоцы яшчэ з учарашняга вечара. За iм рушыў i батальён - па адным, па два ўзбiралiся на плыт. Пры святле зорак маёр, што стаяў збоку i быў нечым нездаволены, прапускаючы паўз сябе байцоў, бачыў блiзка пахмурыя, аброслыя i такiя ж нездаволеныя твары. Гоп-гоп! - нехта сарваўся ў ваду. Гучны ўсплёск i мiжвольнае "ах!" - ад неспадзяванасцi. У вадзе, побач з плытом, забоўтала нагамi цёмная здань пехацiнца - выцягнуўшы ўгору рукi, яна трымала над сабою самае каштоўнае для сябе - зброю. Плешчавеня адразу пазнаў камсорга Мiкалая Забiлу. I праз тое, што ў вадзе апынуўся камсорг - яго першы памочнiк у цяжкi час, - Плешчавеню зрабiлася да крыўднага балюча.
- Лажыся! - прахрыпеў маёр i сам адразу расцягнуўся на плыце, а ўслед за iм i iншыя. Толькi камсорг астаўся нерухома стаяць у вадзе з выцягну
1 2 3 4 5 6 ... 20 21
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...