Пампушка (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Пампушка (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пампушка (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pampuska-_na-belorusskom-azike_-204085.html

Гi дэ Мапасан Пампушка Навела Пераклала Нiна Мацяш Шмат дзён запар праз горад цягнулiся рэшткi разбiтай армii. Гэта было ўжо не войска, а бязладная арда.
Салдаты, зарослыя неахайнымi бародамi, у падраных мундзiрах, паныла плялiся, без сцягоў, уразброд. Змораныя, прыгнечаныя, гэтыя дзецюкi, здавалася, не маглi ўжо нi думаць, нi дзейнiчаць, брылi адно па звычцы, а як толькi спынялiся, падалi ад знямогi. Асаблiва шмат было рэзервiстаў - мiрных людзей, бяскрыўдных ранцье, прыгорбленых цяжарам вiнтоўкi, ды аднолькава падатных панiцы i ўздыму салдатаў нацыянальнай гвардыi, заўжды гатовых i да атакi, i да ўцёкаў; мiж iх сям-там мiльгалi "чырванаштаннiкi" - ашмоткi дывiзii, перамолатай у бiтве; у адным шэрагу з пехацiнцамi розных палкоў можна было сям-там заўважыць то цёмныя мундзiры артылерыстаў, то блiскучую каску нязграбнага драгуна, якi ледзьве ўлягаў за болей ходкай пяхотай.
Праходзiлi падобныя да шайкi разбойнiкаў атрады вольнанаёмных стралкоў з гераiчнымi найменнямi: "Мсцiўцы за пар
1 2 3 4 5 6 ... 62 63
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...