Памяць (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Памяць (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Памяць (на белорусском языке)
Автор(ы): Лидия Оробей
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pamac_-_na-belorusskom-azike_-201666.html

Лiдзiя Арабей Памяць Стары буфет Мая мацi жыве з малодшай сястрою Валяй. Валя замужам, i скора яны чакаюць прыбаўлення сям'i. Ёсць у мяне i яшчэ адна сястра - Тася. I браты Валодзя i Мiхась. Часам усе мы збiраемся да мацi, i ў кватэры ў iх тады бывае шумна i весела.
Сярэдняя сястра прыходзiць з мужам i з сынам Андрэйкам. Андрэйку тры гады. Ён чырванашчокi, дужы, рослы хлопчык. Тася сама ўмее шыць, i таму Андрэйка апрануты заўсёды як лялька. Гэты маленькi мужчына носiць вузкiя штонiкi, стыльныя кашулькi.
Усе мы, дарослыя, наперабой хочам заслужыць Андрэйкаву ўвагу. Кожны з нас клiча Андрэйку да сябе, кожны хоча пагаварыць з iм, пагладзiць яго белую, як лён, грыўку. А малодшая сястра, Валя, тулiць да сябе хлопчыка з асаблiвай ласкай. I яна ж чакае...
Але Андрэйка не вельмi прымае нашы пяшчоты. Ён коратка адказвае на пытаннi, выкручваецца з рук i бяжыць да прыёмнiка, каб там нешта пакруцiць, да тэлефона, каб зняць трубку.
- Такi ўжо вiсус, такi непаслушнiк, - скардзiцца Тася, а вочы
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...