Пачуццi читать онлайн

Скачать книгу Пачуццi

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пачуццi
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pahucci-204222.html

Кузьма Чорны
Пачуццi
I
На тым беразе гараць агнi i чутно, як там на нечым iграюць. Суха неяк выбiваюць такт кароткiя зыкi i будзяць над зямлёю гуллiвасць. Пры агнях варушацца постацi людзей, яшчэ зусiм ясныя ад ружовага вечара. Яшчэ i стук нейкi чуцён, i добра вiдно, як каля пярэдняе палатнянае будкi трое людзей не то гэта памагаюць музыцы, цi то самi поўны ёю: дробна ляскаюць яны ў такт далонямi рук... Нехта крычыць, нехта як бы плача - можа гэта якая балотная птушка ўзнепакоiлася ад людскога шуму... I ўсе гэтыя зыкi напаўняюць змрок асенняга вечара i аддаюцца рэхам у прырэчных паплавах...
З гэтага месца вiдны яшчэ далёкiя i блiзкiя хутары i вёска, - лясы далёка, чуць вiдны сiнню на даляглядзе, i толькi нiзенькiя кусты лапiнамi ўкрываюць паплавы...
Усё больш гусцее вечар, i ўсё весялей робiцца на беразе. Мацней пачынаюць iграць, непрыметныя адгэтуль, нейкiя суха-траскучыя музычныя iнструманты раптам развiваюць з цеснага жмута зыкаў вясёлы галёп, i тады ўлiваецца сюды нейкая песня,
1 2 3 4 5 6 ... 33 34
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...