Неспакойны гарадок (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Неспакойны гарадок (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Неспакойны гарадок (на белорусском языке)
Автор(ы): Алесь Стахович
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/nespakoyni-garadok-_na-belorusskom-azike_-192919.html

Алесь Стаховiч Неспакойны гарадок Бясследнае знiкненне двух фашысцкiх бургамiстраў з гэтага невялiкага, напалову разбуранага беларускага гарадка выклiкала сярод жыхароў нямала гаворкi. Розныя чуткi хадзiлi па хатах, але дакладна нiхто не ведаў, як гэта ўсё было. Пра першага бургамiстра, якога прывезлi аднекуль фашысты на другi дзень акупацыi, больш за ўсё гаварылi, што нiбыта ён кожны дзень атрымлiваў шмат пiсем ад невядомых яму асоб. У гэтых пiсьмах не ставiлiся нiякiя подпiсы, але выразна пiсалася: "Калi ты, падлюга, i далей будзеш служыць фашысцкай поганi, - не хадзiць табе па зямлi нашай". Быццам з гэтае прычыны ён нават у сваiм пакоi заўсёды трымцеў, як асiнавы лiст. Уварвецца ў горад парывiсты вецер, вiхрам уздыме, закруцiць снежныя слупы, пранясецца цераз руiны i папялiшчы, шаргане па шкле, а бургамiстр у момант ускаквае з крэсла, з кутка ў куток лётае па пакоi, прыглядаецца ў акно, прыслухоўваецца... I ў сумных посвiстах ветру чуецца яму хаўтурная ме
1 2 3 4 5 6 ... 9 10
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...