Настаўнiк (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Настаўнiк (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Настаўнiк (на белорусском языке)
Автор(ы): Шитик Владимир
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/nasta_nik-_na-belorusskom-azike_-170948.html

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Настаўнiк Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. Школа стаяла на высокiм пясчаным беразе вялiкага возера. А вакол шумеў прыгожы парк. Лiпы, клёны, ясенi былi акуратна падстрыжаны. Садоўнiк казаў, што менавiта ў гэтым i ёсць прыгажосць. А я, калi глядзеў на пасыпаныя жоўтым пяском сцежкi i яркiя, як агонь, клумбы, успамiнаў карцiну, што вiсела ў школьным вестыбюлi. Прыгожая, яна ўсё ж нiколi нi ў кога не выклiкала жадання пабываць на той палянцы, што раптам адкрылася сярод лесу, цi акунуць руку ў серабрысты крынiчны ручаёк. Карцiна ёсць карцiна, у ёй не хапае жыцця, а можа, проста руху. Так i з паркам
1 2 3 4 5 6 ... 11 12
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...