Над прасторамi зямлi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Над прасторамi зямлi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Над прасторамi зямлi (на белорусском языке)
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/nad-prastorami-zamli-_na-belorusskom-azike_-202612.html

Якуб Колас Над прасторамi зямлi Прысвячаецца Цiшку Гартнаму Адвечны рух, бясконцае блуканне па свеце выпала на долю гэтым бязродным хмаркам.
Хто яны такiя? Скуль яны ўзялiся?
Якое прызначэнне iх на свеце?
Такiя запытаннi напэўна паўсталi б у кожнага, хто першы раз убачыў бы гэтых несупынных вандроўнiц. Але ж трудна сказаць, хто i калi ўбачыў iх першы раз, i гэтыя пытаннi цяпер ужо страчваюць сваю цiкавасць. I, можа, нават не шкодзiць заўважыць наогул, што не трэба многа думаць над такiмi звычайнымi з'явамi, бо гэта не дае практычных вынiкаў, i затым выказваецца i такая думка - колькi б людзi нi думалi, хоць бы нават страцiлi апошнi волас на галаве ў сваiм думаннi, дык i тады не здолеюць даць разумнага адказу на некаторыя запытаннi.
Збiралiся хмаркi ў дарогу.
Ранiца была такая цiхая i такая прыўдалая. Часамi перад навальнiцаю бываюць такiя прыгожыя ранiцы. Сонца яшчэ не было вiдаць, але яго ружова-залацiстыя слупы ўжо высока падымалiся над зямлёю, расцяк
1 2 3 4 5 6 7
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...