На беразе читать онлайн

Скачать книгу На беразе

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: На беразе
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/na-beraze-204249.html

Кузьма Чорны
На беразе
I
Густы i мокры вецер гонiць сырыя i цяжкiя хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба i сонца i робяць асеннi дзень шэрым i хмурным.
Часам спускаюцца яны нiзка i сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-iмглу, а часам узнiмаюцца вышэй i, не вытрымаўшы сiлы ветру, разрываюцца i ачышчаюць бледную сiнь неба. Тады пакiдае iсцi дождж, i пачынае выглядаць сонца.
Ад яго свету белая пена быстрай i шумлiвай ад ветру ракi аддае жаўтавата-блiшчастым колерам.
Рака выйшла з сваiх берагоў.
Густая i каламутная ад асеннiх дажджоў вада ў ёй паднялася i залiла абодва берагi.
З быстрага размаху свайго кiдае яна на iх сваёю пенай, б'ецца аб купчастыя вяршалiны затопленых ёю кустоў алешнiку i крушыны i весела плюхае, бурлiць i шумiць...
У тым месцы, дзе канчаецца вада i пачынаецца жаўтавата-зялёны, пацямнеўшы бераг, стаiць прыкручаны к слупку новенькi невялiчкi паром. Ззаду за iм, блiжэй к сярэдзiне ракi, свецяцца ў вадзе жо
1 2 3 4 5 6 ... 21 22
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...