Млечны Шлях читать онлайн

Скачать книгу Млечны Шлях

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Млечны Шлях
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/mlehni-slah-204218.html

Кузьма Чорны
Млечны Шлях
Раман
Рыжы бык адбiўся ад вялiкай чарады, якую нямецкiя салдаты гналi кудысьцi на станцыю, i рынуўся з дарогi ў поле. Па iм стралялi, але яму пашанцавала ўцячы i вырабiцца з бяды. Гэта было вясною. Да добрай восенi ён бадзяўся па лесе i полi i стаў порсткi i ўскiдзiсты на рух. Ён зусiм адзiчэў, але не схуднеў. Травы яму хапала. Яшчэ i цяпер пад кустамi было зяленiва, хоць i пачарнелае ад халадоў. Стаяла восень. Але яшчэ часам дзень зiхацеў сонцам, i тады птушкi не зважалi на прымаразак. Iх было многа. Яны пырхалi крыллем у вяршалiнах дрэў i спявалi, малыя i вёрткiя. Часамi бык рыкаў, але ў гэтых мясцiнах, дзе ён бадзяўся, яго можа i не чуў нiхто. Тут льга было прайсцi вялiкую прастору i не напаткаць чалавека i яго аселiшча. Вельмi многа тут чарнелася печышчаў i асмалкаў, i ў сухiя днi вецер круцiў i ўзнiмаў сухi попел. Многа лётала варання, i брахалi валачашчыя сабакi. Часамi было падобна, што пройдзе струмень трупнага духу. Вельмi магло быць, што дзе-небудзь гнi
1 2 3 4 5 6 ... 108 109
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...