Маска (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Маска (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Маска (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/maska-_na-belorusskom-azike_-204096.html

Гi дэ Мапасан Маска Пераклад: Нiна Мацяш У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.
Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi ў чорных
1 2 3 4 5 6 ... 14 15
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...