Мядовае знаёмства (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Мядовае знаёмства (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Автор(ы): Сергей Давидович
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/madovae-znaemstva-_na-belorusskom-azike_-160556.html

Сяргей Давiдовiч Мядовае знаёмства Антось служыў у войску апошнi год. Нават не служыў - даслужваў, бо заставалiся лiчаныя днi. Што i казаць: дэмбель - на носе, салдат - на чамадане. Той, хто служыў, - ведае, што гэта за апошнiя днi i ночы. Здаецца, што час спынiўся i стаiць як укопаны. Душа - ужо дома, i толькi цела працягвае насiць салдацкую форму - даслужвае.
Калi сказаць, што Антося чакала дома штосьцi незвычайнае, - дык не! Бацькi, канешне, справа святая, але да бацькоў паспеецца - не маленькi, дзякуй Богу. Дзяўчыны, якая б сохла па iм, - да войска не займеў. Але сядзела ў салдацкай душы стрэмка, якая парола i калола i не давала яму спакою. Гэта стрэмка - незнаёмая дзяўчына, сястра яго аднапалчанiна Мiхася, якi i звёў праз пошту Антося з Алесяй. Антось паслаў ёй сваю фотакартку, яна яму - сваю, вось i ўся немудрагелiстая камбiнацыя. Але з такой немудрагелiстасцi часцяком вырастае такая закавыка, што i не прыснiш часам.
Мястэчка, дзе жыла тая
1 2 3 4 5 6 ... 9 10
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...