Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Автор(ы): Хомченко Василий
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/kresla-z-gerbam-i-roznia-kriminal_nia-gistorii-_na-belorusskom-azike_-203420.html

Васiль Хомчанка Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi Аповесць у навелах Не дай Бог нарадзiцца ў час вялiкiх перамен.
Японская прымаўка Цi нельга, не трапiўшы цэлае жыццё нiкуды,
усё-такi быць карысным для сваiх i чужых
хоць чым-небудзь на свеце.
А.П.Баласогла, забыты расейскi лiтаратар i фiлосаф Жыццё маё было з такiмi нечаканымi паваротамi i з такiмi зiгзагамi, што i цяпер здзiўляюся, як я ўцалеў пры тых рэзкiх зiгзагах, як не апынуўся за бортам жыцця, бо ўсе ўдары па мне прыйшлiся на самую кволую, крохкую пару дзяцiнства i юнацтва. А ў гэтую ж пару i ламаюцца якраз нават не самыя слабыя духам.
Многiя, калi ў iх пытаюць, асаблiва публiчна, на людзях, цi хацелi б яны зноў паўтарыць свой жыццёвы шлях, адказваюць з гонарам: "Якое б жыццё нi было цяжкое, не стаў бы яго мяняць, прайшоў бы ўсё спачатку". Не веру гэтым людзям. Яны або становяцца ў позу, або ў iх жыццi не было тых драматычных
1 2 3 4 5 6 ... 200 201
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...