Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Автор(ы): Герасио Кирого
Жанр: Детская литература
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/kazki-trapihnaga-lesu-_na-belorusskom-azike_-202774.html

Гарасьо Кiрога КАЗКI ТРАПIЧНАГА ЛЕСУ ГIГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА Жыў у Буэнас-Айрэсе адзiн чалавек, i быў ён шчаслiвы, бо меў здароўе i быў працавiты. Але аднойчы ён захварэў, i лекары сказалi яму, што, толькi з'ехаўшы з горада, ён зможа паправiцца. Ехаць яму не хацелася, бо ў яго былi маленькiя браты, якiх ён кармiў, а хвароба дзень пры днi ўсё мацнела.
I вось аднойчы ягоны сябар, дырэктар Заапарку, сказаў яму:
- Вы мой сябар, вы добры працавiты чалавек. Таму я хачу, каб вы паехалi, пажылi ў лесе i, пажыўшы на свежым паветры, паправiлiся. А паколькi вы ўмееце трапна страляць, дык папалюйце на лясных звяроў i прывязiце мне шкуры, а я вам заплачу наперад грошы, каб вашыя брацiкi не галадавалi.
Хворы пагадзiўся i паехаў далёка ў лес, куды далей за Мiсьёнэс. Было там вельмi спякотна, i гэта прынесла яму карысць.
Жыў ён у лесе адзiн i сам сабе варыў страву. Еў птушак i звяроў, на якiх паляваў са стрэльбай. А яшчэ еў фрукты. Спаў ён пад дрэвамi, а калi
1 2 3 4 5 6 ... 77 78
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...