Чорны замак Альшанскі читать онлайн

Скачать книгу Чорны замак Альшанскі

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чорны замак Альшанскі
Автор(ы): Уладзімір Караткевіч
Жанр: Исторический детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/horni-zamak-al_sansk_-166186.html

Раман В.К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад,з удзячнасцю.
ЧАСТКА I ГРОЗНЫЯ ЦЕНІ НАЧНЫЯ
З чаго мне, чорт пабірай, пачаць?
З таго прадвесня, калі за акном было сутонне і мокры снег?
А што вам да леташняга снегу й сутоння?
Пачаць з таго, хто я такі?
А што вам, урэшце, да мяне, звычайнага чалавека ў вялізным горадзе? І нашто вам мая самахарактарыстыка?
Адразу браць быка за рогі і расказваць?
А якое я маю права на вашу ўвагу? Тое права, што вы заплацілі грошы? Дык мала за якія паршывыя гісторыі людзі плацяць тыя грошы.
Разбягаюцца думкі. Усё тое, што адбылося, — яно ж датычыцца мяне, а не вас. І патрэбна гэта, пакуль тое, не вам, а толькі мне. Хіба толькі мне? Так, пакуль я не раскажу ўсяго, — толькі мне.
Я ведаю, з чаго пачну. Паколькі, да часу, гэта толькі мая гісторыя, я пачну з самаапраўдання. І толькі пасля перайду да таго, хто я такі і што здарылася ў той снежны і мокры сакавіцкі вечар.
І — каб вы не сказалі «а што нам да ўсяго гэтага?» — я абяцаю, што раскажу вам саму
1 2 3 4 5 6 ... 540 541
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...