Чалавек з брыльянтавым сэрцам читать онлайн

Скачать книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор(ы): Леонид Дайнеко
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/halavek-z-bril_antavim-sercam-211410.html

Леанiд Дайнека
Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Фантастычны раман
Можам шмат небылiц расказаць,
Як чысцейшую праўду,
Ды, калi схочам,
I праўду расказваць мы можам.
Гесiёд, VIII ст. да н.э.
Жывуць Сонца i Кiсларод!
Воклiч грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi,
223 год Вялiкай Эры Плюралiзму
ВЯЛIКI ЖАХ ПРЫХОДЗIЦЬ ТОЛЬКI ЎНАЧЫ
I
Зазванiў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькi што прарэзалiся рожкi. Гай Дубровiч узяў трубку.
- Спадар Гай, - прыглушана сказалi на тым канцы, - табе тэлефануе Радзiвiл Сiротка. Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?
Такой была форма вiтання на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму - замест "добры дзень", або "добрай ранiцы" адразу ж цiкавiлiся крывяным цiскам i апошнiм сном суразмоўнiка.
"Хто такi гэты Радзiвiл Сiротка? - напружыў памяць Гай Дубровiч. - З Iндаэўрапейскага тэлеб
1 2 3 4 5 6 ... 393 394
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...