Чацвёра падазроных (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
Автор(ы): Кристи Агата
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hacvera-padazronih-_na-belorusskom-azike_-147710.html

Агата Крысцi Чацвёра падазроных Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка Размова вялася пра нявыкрытыя i непакараныя злачынствы. Кожны па чарзе выказваў сваю думку: палкоўнiк Бантры, яго таўсманая сiмпатычная жонка, Джэйн Халiер, актрыса, доктар Лойд i нават старая мiс Марпл. Быў яшчэ адзiн чалавек, якi сядзеў моўчкi, нiчога не гаварыў, хоць быў тут самы дасведчаны ў гэтым пытаннi. Сэр Генры Клiтэрынг, былы камiсар Скотланд-Ярда; сядзеў цiха, зрэдку пагладжваў вусы i ўсмiхаўся. Збоку здавалася, што ён думае аб нечым забаўным.
- Сэр Генры, - сказала яму нарэшце мiсiс Бантры, - калi вы не раскажаце чаго-небудзь, я пакрыўджуся на вас. Цi так яшчэ многа непакараных злачынстваў?
- Вы, мiсiс Бантры, пачынаеце разважаць збiтымi газетнымi фразамi: "Зноў Скотланд-Ярд памылiўся". I далей iдзе спiс неразгаданых таямнiц.
- Якi, папраўдзе, я думаю, складае вельмi малы працэнт ад усяго цэлага? спытаўся доктар Лойд.
- Але, так яно i ёсць. Раскрываюцца сот
1 2 3 4 5 6 ... 24 25
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...