Грыфон (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Грыфон (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Грыфон (на белорусском языке)
Автор(ы): Алесь Аркуш
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/grifon-_na-belorusskom-azike_-170580.html

Алесь Аркуш Грыфон Паэма 1 Зь мясьцiны А ў мясьцiну Б ляцеў, як баба на мятле, як рэактыўны самалёт, як трохгаловы цмок-пiлёт, ляцеў - кугiкаў - совы? совы! гайдаў нябёсаў сiнi човен i рагатаў, i бiў у звон, як быццам усявышнi ён, i крыламi падрапаў сонца, ляцеў над Полацкам бясконца, як транспарант "Memento mori", як байка блазна-фантазёра. Цi ява гэта? Можа сон? У небе - медзяны Грыфон. Узмакрэў, нiбыта на касьбе, дзень-ноч ляцiць ў мясьцiну Б; а Полацак трымае дзiва, нiбы жартуючы, гульлiва; у пастку зьвер патрапiў хiжы, ляцiць - i нi на крок ад крыжа, што над Сафiяй сочыць дзеi, крыламi б'е - не разумее, што ён палонны, а ня госьць мне Полацак яго аддасьць. 2 Нi "бэ", нi "мэ" па-беларуску, глядзiць варожа - сыч-сычом. Я пасадзiў яго ў кутузку I дзьверы зачынiў ключом. Размова будзе заўтра ўраньнi, я падрыхтуюся як сьлед, зь мiнулага паклiчу зданi, параду дасьць старэйшы дзед. Я прагартаю сотнi кнiгаў, Вялеса выклiчу з начы, iнкогнiта ён прыйдзе мнiхам i згорне ў кропку далячынь. I
1 2 3 4
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...