Гадзiна памяцi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Гадзiна памяцi (на белорусском языке)
Автор(ы): Уэйд Миллер
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/gadzina-pamaci-_na-belorusskom-azike_-230687.html

Уэйд Мiлер ГАДЗIНА ПАМЯЦI Джэкi ўпершыню з'явiўся ў маiм кабiнеце а трэцяй гадзiне папалуднi ў чацвер, выклiкаўшы гэтым самым у мяне моцную раздражнёнасць.
Апошнi год я прысвячаў менавiта гэтую гадзiну роздуму, бо якраз у гэты самы час мая жонка Хэлен загiнула ў аўтамабiльнай катастрофе. Нават рэгiстратарка не ведала, што гэтыя штодзённыя перыяды былi па сутнасцi мемарыяльныя, i думала, што я раблю перапынак, каб выпiць кавы i даць крыху адпачыць галаве.
Ды гэта i не была мана, бо псiхiятр канцэнтруе ў сябе столькi праблем iншых людзей, што пачынае адчуваць неабходнасць праветрыць галаву. А ўвесь год пасля смерцi Хэлен я вельмi шмат працаваў - стараючыся, як бы так мовiць, пахаваць свой смутак у рабоце.
Вось чаму мяне занепакоiла тое, што гэту гадзiну, якая, на маю думку, належала толькi мне, узурпаваў новы пацыент. Хоць мне не заставалася нiчога iншага, як шукаць найлепшы выхад з сiтуацыi, я ўсё ж вырашыў зрабiць суровую вымову рэгiстратарцы за неабачлiва
1 2 3 4 5 6 ... 25 26
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...