Даль читать онлайн

Скачать книгу Даль

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Даль
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/dal_-202629.html

Якуб Колас
Даль
Зацвiла прыгожая лiпа.
Колькi шуму было тут на гэты час, колькi рознагалосага спеву! Працавiтыя пчолкi, усялякiя мушкi гулi так, што здавалася, нiбы лiпа - гэта нейкi дзiўны музыкальны iнструмент i тут адбываецца iгрышча. Але адцвiла лiпа, пачало спець насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галiнцы. Можа, гэтая высачыня i была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кiнуць тутэйшы грунт i перабрацца туды. I якое павiнна быць шчасце жыць там, калi ад аднаго толькi погляду на прыволле гэтай далi рабiлася светла i радасна на душы.
Бывала, ледзь толькi ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на версе лясоў i ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне ўжо не зводзiць вачэй з сiняй далi. Што было ў ёй такога, чым прывабiла яна, гэтая даль, маладое лiпавае дзiця?.. У той бок, адкуль найлепш выглядала гэтая даль, беглi разлогi шырокiх палёў, а на iх межах то там то сям параскiдалiся, як маладзiцы ў жнiво, дзiкiя грушы. Цiхiя ўзгоркi, бы хвалi рачныя, таксама, вiдаць, цягнулiся да няяснай i прыгож
1 2 3
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...