Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Автор(ы): Линдгрен Астрид
Жанр: Детская литература
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/brati-l_vinae-serca-_na-belorusskom-azike_-202253.html

Астрыд Лiндгрэн Браты Львiнае Сэрца Аповесць-казка Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша 1 Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова - праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.
З самага пачатку прозвiшча Львiнае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвiшча было Леў, гэта значыць, як прозвiшча мацi i маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сiгрыд Леў. Бацьку называлi Аксель Леў, але з той пары як ён выйшаў у мора, мы пра яго больш нiчога не чулi.
I расказаць я хачу вам менавiта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львiнае Сэрца i што адбылося пасля гэтага.
Джанатан ведаў, што я павiнен быў хутка памерцi. Здаецца, усе ведалi пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалi, таму што я часта прапускаў урокi, кашляў i заўсёды
1 2 3 4 5 6 ... 198 199
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...