Белы гарлачык (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Белы гарлачык (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Белы гарлачык (на белорусском языке)
Автор(ы): Александр Савицкий
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/beli-garlahik-_na-belorusskom-azike_-228243.html

Алесь Савiцкi Белы гарлачык Васiлiна ляжала на ложку, гартала кнiжку ў чырвонай вокладцы - толькi што скончыла чытаць - i думала, i думкi былi там, у тым свеце, дзе жыла другая Васiлiна, смелая i настойлiвая дзяўчына, якую вяскоўцы звалi цёпла i паэтычна - Вяснянка. Той свет быў далёкi i, у той жа час, вельмi блiзкi, хвалююча-дзiвосны. Колькi разоў чытала гэтую кнiжку, а ўсё вабiць, i заўжды, калi робiцца тужлiва, перагорнеш старонкi i знойдзеш нешта такое, што iмпануе настрою: нiбыта пра яе напiсана, Васiлiну Хацько, якая працуе тынкоўшчыцай i жыве ў адным пакоi з Адэляй. Ды Адэлi што! Адзiны клопат у яе прыхарошваецца! - Дык ты пойдзеш з намi цi не? - зноў запытала Адэля, усё яшчэ стоячы ля люстэрка. - Такое сонейка, а яна - ляжыць. Пад ляжачы камень, сама ведаеш... - Часам i пад ляжачы цячэ! - Прыдумляеш! А як губы? Фарбы цi не замнога? - Фарбу дык шкадуе. А туфлiкi? Ты ж iх пашкрабаеш у лесе. - Адчапiся! - Адэля махнула рукою. - Хлопцы на ножку ой як глядзяць.
1 2 3 4 5 6 ... 20 21
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...