Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)
Автор(ы): Камю Альбер
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/adstupnik_-abo-zatlumleni-duh-_na-belorusskom-azike_-202994.html

Альбэр Камю Адступнiк, або Затлумлёны дух Пераклаў Змiцер Колас "О, каша! Каша! Трэба навесцi парадак у галаве. З той пары, як яны адрэзалi мне язык, не ведаю, напэўна, нейкi iншы язык ажыў у маiм чэрапе, нешта гаворыць ува мне цi нехта, то знянацку змаўкае, то пачынае зноў, о, я чую, я шмат чаго чую з таго, што ён кажа, але ўвесь час маўчу, каша, i варта разявiць рот - нiбыта грукоча каменне. Парадак, патрэбен парадак, кажа язык, але адначасна ён кажа пра iншае, праўда, мне заўжды хацелася парадку. Прынамсi, пэўна адно: я чакаю мiсiянера, што павiнен мяне замянiць. I вось я тут, на сцяжыне, за гадзiну ад Тагазы, схаваўся ў патрушчаных скалах, сяджу на старой стрэльбе. Над пустэльняю днее, яшчэ вельмi халодна, але зараз пачнецца сквар, гэтая зямля даводзiць да вар'яцтва, i я, за столькi гадоў, якiя няможна злiчыць... Не! Яшчэ адно намаганне. Гэтым ранкам цi вечарам павiнен прыйсцi мiсiянер. Я чуў, яны казалi, што ён будзе з павадыром, можа бы
1 2 3 4 5 6 ... 29 30
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...