Адна ноч читать онлайн

Скачать книгу Адна ноч

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Адна ноч
Автор(ы): Быков Василь
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/adna-noh-158054.html

Васiль Быкаў
Адна ноч
1
"Юнкерсы" з'явiлiся раптоўна.
Iх крыжастыя iмклiвыя ценi нечакана выслiзнулi з-за стромкiх, разбiтых мiнамi чарапiчных дахаў i абрынулi на горад iмпэтны грымотны рэў. Запаволiўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамi неба i, заўважыўшы, што ад блiжэйшага самалёта ўжо адвалiлiся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вулiцы. Некалькi доўгiх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы i рукаты баец у шапцы i цеснай старой гiмнасцёрцы, сцiснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулi ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спiну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка i звонка бразнула побач, i затым вулiца, шэрыя дамы i сквер патанулi ў вiхуры шызага пылу.
"Паўтонная, не меней", - падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела - ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкi асфальту; у паветры пыльнымi струменямi церушыла зямля; паволi асядаючы, доўга матлялiся дробныя лiсткi акацый, шматкi пап
1 2 3 4 5 6 ... 52 53
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...